Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка ўзначаліў екацярынбургскі «Урал», з якім падпісаў трохгадовы кантракт, паведамляе афіцыйны твітэр клуба.
eurosport.ru
Апошнім месцам працы Ганчарэнкі была «Кубань», якую ён пакінуў у лістападзе мінулага года. Адстаўку Ганчарэнкі босы патлумачылі «адсутнасцю жорсткасці ў зносінах з футбалістамі».
Да Кубані 37-гадовы Віктар Ганчарэнка доўгі час працаваў у БАТЭ і неаднаразова выводзіў клуб у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Пасля завяршэння працы з «Кубанню» Віктара Ганчарэнку «сваталі» ў шэраг расійскіх клубаў, уключаючы маскоўскія «Спартак» і «Лакаматыў», але гэтыя каманды вырашылі даверыць ролю галоўнага трэнера сваім былым футбалістам.
А вось запрашэнне «Урала» Ганчарэнка усяго тыдзень таму адхіліў. Тым не менш, бакі зноў вярнуліся да перамоваў, і на гэты раз дасягнулі згоды.
Екацярынбургскі «Урал» у гэтым сезоне заняў 13-е месца ў расійскай прэм'ер-лізе.