Пад Брэстам разбіўся самалёт Іл-103, які належыць РУП «Беллесавія». Паводле інфармацыі МНС, два чалавекі загінулі.

sk.gov.by

sk.gov.by

«Сёння ў 12.09 пры выкананні палётнага задання па выяўленні пажараў у экасістэмах адбылося падзенне паветранага судна Іл-103 РУП «Беллесавія» ў некалькіх кіламетрах ад брэсцкага аэрапорта. Загінулі камандзір паветранага судна Міхаіл Юр'евіч Мядзведзеў і старшы лётчык-назіральнік Аляксандр Іванавіч Барысюк», — распавялі ў прэс-службе.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выказвае спачуванні родным і блізкім загінулых.

Створана камісія па высвятленні прычын падзення самалёта. Да высвятлення ўсіх абставінаў выкарыстанне самалётаў дадзенага тыпу часова прыпынена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?