Данбас знаходзіцца на мяжы вялікай вайны, сітуацыя можа абвастрыцца ў лічаныя гадзіны, лічыць прадстаўнік самаабвешчанай «ДНР» ў кантактнай групе па мірным урэгуляванні канфлікту Дзяніс Пушылін.

«Мы цяпер наогул знаходзімся на мяжы вялікай вайны. Наш канфлікт не з'яўляецца ўнутрыўкраінскім, ён цалкам пераклікаецца з тым, што адбываецца ў Сірыі, Емене, Македоніі, і можа прывесці да вельмі сумных наступстваў, і ў сувязі з гэтым усё можа абвастрыцца у лічаныя гадзіны», — сказаў Пушылін, адказваючы на пытанне аб верагоднасці аднаўлення поўнамаштабных баявых дзеянняў у Данбасе.

На думку Пушыліна, будуць спыненыя баявыя дзеянні ці не, залежыць ад пазіцыі сусветнай супольнасці.

«Некаторыя буйныя краіны, якія развіваюцца, нават сваім нейтралітэтам і неўмяшаннем даюць своеасаблівы сігнал, што яны не падтрымліваюць ваеннае рашэнне, яны за тое, каб мірны працэс працягнуўся. Нейкае адно рашэнне, якое, здавалася б, ні на што не можа паўплываць, можа стаць вырашальным і пераважыць у той ці іншы бок», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?