У самым вялікім «Еўраопце» ў Мінску на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Дзянісаўскай пасля дажджу цячэ дах. 

Супрацоўнікі вырашылі накрыць прадукцыю плёнкай, але ўсё пачало сцякаць на падлогу.

Што цікава, гандлёвы цэнтр яшчэ даволі новы. Яго адкрылі 25 лістапада 2014 года. 

У «Еўраопце» патлумачылі, што пры забудове цэнтра не былі ўсталяваныя кандыцыянеры. Пачалі ўсталёўваць іх толькі некалькі дзён таму, аднак у сувязі з выходнымі працэс прыпыніўся, і цяпер у дзіркі ў столі зацякае дождж. Праблему абяцалі вырашыць у панядзелак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?