Хакерам удалося ўкараніць траян ў кампутар канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, сьцьвярджае газэта Bild. 

Паводле самага папулярнага нямецкага таблёйду, атака на ўнутраную сетку Бундэстагу адбылася ў траўні.

Кампутар кіраўніка ўраду быў адным зь першых, дзе выявілі шкодную праграму — так званы траянскі вірус.

Паводле Bild, невядомыя хакеры ад імя Мэркель адпраўлялі дэпутатам электронныя лісты, заражаныя вірусам. У іх гаворка ішла аб запрашэньні прыняць удзел у нейкай тэлеканфэрэнцыі, перадае ТАСС.

Адміністрацыя Бундэстагу у гэтай сувязі перасьцерагла парлямэнтарыяў ад спробаў прачытаць гэтыя фальшывыя пасланьні.

Прадстаўнік фракцыі ХДС / ХСС не пацьвердзіў, але і не абверг гэтую інфармацыю. Пакуль таксама не паведамляецца, ці былі выкрадзеныя зьвесткі з дыску кампутара канцлера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?