У панядзелак увечары Андрэй Хадановіч сыдзецца з Дмітром Лазуткіным у слэме. Кіеў, бібліятэка Антановіча.
(параалімпійскі слэм-тандэм)
АНДРЭЙ ХАДАНОВІЧ (Менск)
(Пераможца слэму Львоўскага форуму выдаўцоў)
ДМЫТРО ЛАЗУТКІН (Кіеў)
(Пераможца 1-га Адкрытага чэмпіянату Ўкраіны па обэрслэме)
У праграме:
1. паэтычна-вэтэранскі антыслэм (бяз крыку, галасу і нецэнзурнае лексікі)
2. Прэзэнтацыя новае кніжкі Андрэя Хадановіча “Бэрлібры” з сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва” і аўдыёкнігі “Абменьнік” з сэрыі “Дыскарня “Наша Ніва”.
Усё гэта адбудзецца ў панядзелак 18 лютага 2008 году а 18.00 у Кіеве, у чытальнай залі бібліятэкі Антановічаў, пакой 25. (Уваход у бібліятэку праз браму Стараакадэмічнага корпусу.)