Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў, што ДНР ніколі не ўвойдзе ў склад Украіны.
«Што б ні адбывалася ў Мінску, ДНР — самастойная дзяржава і ў склад Украіны ніколі не ўвойдзе, паміж намі стаіць кроў», — сказаў Захарчанка.
Гэта заяву кіраўнік ДНР зрабіў на сустрэчы з жыхарамі пасёлка Кастрычніцкі.
Раней паведамлялася, што ў Данецку адбыўся стыхійны мітынг.