Прэзідэнт Судана Амар Башыр, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, пакінуў Паўднёвую Афрыку, не чакаючы судовага слухання, якое магло скончыцца рашэннем аб яго выдачы Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе.

Пасяджэнне суда ў Прэторыі павінна было прайсці ў панядзелак, аднак самалёт суданскага прэзідэнта вылецеў з ПАР за некалькі гадзін да яго пачатку.

У Ёханэсбург Башыр прыбыў на саміт Афрыканскага саюза, аднак у нядзелю суд забараніў яму пакідаць краіну да таго часу, пакуль не будзе разгледжаны запыт на яго арышт.

Міжнародны крымінальны суд выстаўляе суданскаму прэзідэнту абвінавачванні ў генацыдзе і іншых ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці ў ходзе ўзброенага канфлікту ў Дарфуры.

Па дадзеных ААН, за час канфлікту, які пачаўся ў 2003 годзе, загінула каля 300 тысяч чалавек, яшчэ каля 2 млн чалавек сталі бежанцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?