Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 3-месячнай дзяўчынкі, чыё забальзамаванае цела было выяўлена 13 студзеня ў адной з кватэр Гомеля, паведамляе прэс-служба СК.
Следчымі ўстаноўлена, што ў маі 2014 года, абвінавачаная, гуляючы па вуліцы з дачкой, сустрэлася з біялагічным бацькам дзіцяці, пасля чаго яны адправіліся да яго ў кватэру.
Распіўшы спіртныя напоі, добра ведаючы пра малалетні ўзрост і бездапаможны стан дзяўчынкі, бацькі наўмысна пакінулі яе адну ў кватэры, упэўненыя, што без кармлення і догляду дзіця памрэ.
Замкнуўшы за сабой ўваходныя дзверы на замок, абвінавачаныя ў кватэры больш не з'яўляліся.
Да моманту выяўлення праваахоўнікамі цела дзяўчынкі, жанчына нарадзіла яшчэ адно дзіця.
Не жадаючы выхоўваць і клапаціцца аб нованароджаным, абвінавачаныя ў студзені 2015 пакінулі апошняга ў адным з пад'ездаў жылога дома, усведамляючы бездапаможны стан хлопчыка, аднак паставіліся да гэтага абыякава.
Згодна з псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай абвінавачаныя знаходзяцца ў стане свядомасці, яны здольныя ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі, паведамляе прэс-служба СК.
На аснове сабраных доказаў, бацькам дзіцяці прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга) і ч.3 арт.159 (пакіданне ў небяспецы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.