Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамада Ашрафа Гані наведаць Беларусь найбліжэйшым часам. Тэлефонная гутарка двух кіраўнікоў адбылася 15 чэрвеня па ініцыятыве афганскага боку. 

Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, Махамад Ашраф Гані з падзякай прыняў запрашэнне. 

Падчас тэлефоннай гутаркі Лукашэнка і Гані абмеркавалі цяперашні стан, а таксама перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Прэзідэнт Афганістана высока ацаніў поспехі Беларусі «ў эканамічным і палітычным будаўніцтве», а таксама «выказаў вялікую зацікаўленасць у развіцці адносін», паведамляе прэс-служба. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі сённяшнюю сітуацыю ў Цэнтральнай Азіі. Гані адзначыў, што Афганістан «вядзе цяжкую вайну з праявамі тэрарызму, уносячы тым самым вялікі ўклад у барацьбу з тэрорам ва ўсім свеце». Лукашэнка ў адказ заявіў, што «барацьба з гэтым злом — агульная задача ўсёй сусветнай супольнасці» і «для перамогі над тэрарызмам неабходныя аб'яднаныя намаганні». 

Суразмоўцы «дамовіліся актывізаваць міждзяржаўныя кантакты па шырокім коле кірункаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?