Gazeta.pl

Gazeta.pl

Паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі Іван Маеўскі, які правёў гэты сезон у складзе польскага «Завішы» з Быдгашчы, трапіў у сферу інтарэсаў варшаўскай «Легіі».

Пра гэта паведаміла «Нашай Ніве» крыніца, блізкая да сталічнай польскай каманды.

Польскі віцэ-чэмпіён шукае ўзмацнення, каб вярнуць сабе тытул, які сёлета быў заяваны познаньскім «Лехам».

Крыніца таксама паведаміла «НН», што цікавасць да беларускага гульца праявіла менавіта кіраўніцтва варшаўскага клуба. Папярэдне паведамлялася, што Маеўскі можа працягнуць кар’еру ў «Пагоні» са Шчэціна, якая фінішавала на восьмым месцы польскай «Экстракласы» ў мінулым сезоне.

У сезоне 2014/2015 Маеўскі правёў 18 матчаў у складзе «Завішы» і забіў 1 гол. Але каманда з Быдгашчы пакінула вышэйшы дывізіён Польшчы, заняўшы 15 месца ў табліцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?