Шэсць медалёў — залаты, сярэбраны і чатыры бронзавыя — заваявалі беларускія спартсмены за першыя тры працоўныя дні I Еўрапейскіх гульняў у Баку.

Першае месца занялі Андрэй і Аляксандр Багдановічы на каноэ-двойцы (дыстанцыя 1.000 м) (на фота)

другое — барэц грэка-рымскага стылю Саслан Даураў (вагавая катэгорыя 59 кг).

Трэція месцы ў Веранікі Івановай (жаночая барацьба, 60 кг), Іосіфа Чугашвілі (грэка-рымская барацьба, 130 кг), Віктара Сасуноўскага (грэка-рымская барацьба, 80 кг), Рамана Петрушэнкі і Віталя Бялкі (веславанне на байдарках, 1.000 м).

У першай дзясятцы медальнага заліку: Расія (9, 2, 4), Азербайджан (7, 2, 7), Турцыя (4, 2, 6), Германія (3, 4, 4), Швейцарыя (3, 2, 1), Венгрыя (3, 1, 1), Францыя (2, 3, 3), Іспанія (2, 1, 0), Украіна (1, 3, 3) і Партугалія (1, 2, 0).

Спаборніцтвы завершацца 28 чэрвеня. Узнагароды разыгрываюцца ў 30 відах спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?