Урад Расеі ўвёў забарону на экспарт пшаніцы і мясьліну (жытнёва‑пшанічнай сумесі) ў краіны, якія ўваходзяць у Мытны саюз, гэта значыць у Беларусь і Казахстан.

Як паведамляецца ў афіцыйным прэс‑рэлізе, пастанова, падпісаная расейскім прэм’ер‑міністрам Віктарам Зубковым, уступае ў сілу празь месяц ад дня яе афіцыйнага апублікаваньня і будзе дзейнічаць да 30 красавіка ўключна.

Гэты крок зроблены для таго, каб расейскае зерне не экспартавалася цераз краіны Мытнага саюзу без уплаты экспартнага мыта, уведзенага Расеяй.

Паводле «ИА REGNUM»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0