Стартап беларусаў Кірылы Чыкеюка і Арцёма Ставенкі Kino-mo трапіў у тройку фіналістаў конкурсу стартапаў Pitch to Rich Virgin Media Business.

Праект паветраных галаграм набраў больш за 14 тысяч галасоў. У выпадку перамогі ён можа атрымаць ў якасці прызу 150 тысяч фунтаў на маркетынгавую кампанію і бясплатную падтрымку ментараў, іншыя фіналісты атрымаюць 50 тысяч фунтаў.

Агулам у фінал прайшлі 9 праектаў у трох катэгорыях: «Стартап», «Новыя рэчы» і «Рост». Пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаць мільярдэр Рычард Брэнсан і яго судзейская калегія 26 чэрвеня.

Праект Kino-mo дае магчымасць паказваць дынамічныя каляровыя галаграмы ў паветры. Выява ствараецца лінейкамі светладыёдаў, што круцяцца нібы вентылятар.

Сабекошт аднога апарата для стварэння галаграмы складае прыблізна 180 фунтаў. Іх прапануецца выкарыстоўваць у найперш рэкламных, а таксама забаўляльных мэтах.

***

Папярэдняя тэхналогія Чыкеюка і Ставенкі паказвала анімаваныя карцінкі на колах ровараў, яна ужо выкарыстоўваецца ў гэтых мэтах у Мексіцы, Ірландыі, Японіі. Сузаснавальнік Kino-mo быў названы адным з 30 найбольш перспектыўных маладых беларускіх прадпрымальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?