Праект Shuma прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю «Песеньку», якая суправаджае абрад «пахаваньне стралы». Музыканты просяць лічыць тое, што яны робяць ня фолькам, а сучаснай электроннай музыкай.

 «Песенька» – адзін з самых яскравых нумароў дэбютнага альбомуShuma пад назвай «Zhnivo» – кружэлкі, да якой музыкі ішлі чатыры гады. Тое, што робяць сьпявачкі Руся і Надзея Чугунова разам з ды-джэямі Нікам Чорным і Аляксеем Будзьком ня ёсьць фолькам. Прынамсі для саміх удзельнікаў праекту. «Мы робім сучасную электронную музыку, якая базуецца на адпаведным матэрыяле, – кажа Руся. – Гісторыі, якія распавядаюцца ў нашых песьнях, існыя і цяпер. Наша мара ўвогуле, каб наш рэліз стаў поп-альбомам».

Твор, які лёг у аснову гэтай кампазыцыі «Шумы» завецца «Песенька мая харошая» – ён з Палесься, зь вёскі Стаўбун Веткаўскага раёну. Выконваецца падчас абраду «Пахаваньне стралы» – гэта сымбалічнае разьвітаньне зь вясной і сустрэча лета з спадзевам на добры ўраджай. Руся кажа, што для іх тут важная перадусім атмасфэра:

«Тлумачэньні тэкстаў, якія мы бярэм да выкананьня ды іх сэнсу – гэта проста від рэканструктарства з навуковым падыходам. Ніхто ня ведае, што насамрэч укладалі ў іх шматлікія пакаленьні жанчын усіх узростаў, якія складалі гэтыя сьпевы шмат гадоў таму. Справа тут не ў сапраўдным зьмесьце, а ў атмасфэры, якую маюць словы і музыка. Калі хто не разумее беларускай мовы, успрымайце яе як замежную і захапляйцеся агульным адчуваньнем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?