Сяргей Нікалюк |
Сваім поглядам на асаблівасьці палітычнай сытуацыі ў Беларусі, пэрспэктывы рэжыму Лукашэнкі й апазыцыйных сіл, а таксама на лёс краіны ў цэлым з «Вовремя.info» падзяліўся беларускі палітоляг Сяргей Нікалюк.
Мяркую, што 2008 год стане ў першую чаргу годам далейшага аслабленьня кантролю за эканомікай з боку дзяржавы, выкліканага скарачэньнем расейскіх датацый. Таму ня выключаная верагоднасьць таго, што дзяржава паспрабуе «адыграцца» на палітычным полі. Чарговыя парлямэнцкія выбары, прызначаныя на верасень, найхутчэй, пройдуць паводле традыцыйнага сцэнару, і ніводны з кандыдатаў ад апазыцыі ў парлямэнт ня трапіць.
У Беларусі ў поўным аб’ёме сфармаваўся рэжым імітацыйнай дэмакратыі. Адносіны між дзяржавай і грамадзтвам як, зрэшты, і ўсярэдзіне дзяржавы і ўсярэдзіне грамадзтва выбудоўваюцца з апорай на нефармальныя правілы. Таму я цалкам падзяляю меркаваньне «аднаго зь беларускіх экспэртаў».
«Перабор людзішак» (тэрміналёгія Івана Жахлівага) — асноўная функцыя пэрсаналісцкай улады. Ані стратэгічных, ані тактычных наступстваў праведзеная Лукашэнкам кадравая ракіроўка для дзяржавы і грамадзтва мець ня будзе. Абумоўлены законам тэрмін знаходжаньня Васілевіча на посьце старшыні Канстытуцыйнага суду скончыўся. Яго перамясьцілі. Ва ўмовах кароткай кадравай лавы прынятае Лукашэнкам рашэньне выглядае дастаткова лягічным.
Адкуль вынікае, што «прыхільнікаў у рэжыму ня так ужо і багата»? Створаная ў Беларусі эканамічная мадэль дастаткова пасьпяхова дае рады задачам канцэнтрацыі рэсурсаў і іх наступнага разьмеркаваньня, а доля «разьмеркавальнага» соцыюму ў Беларусі ніяк ня меней за 70%. Сёньня магчымасьць канцэнтраваць рэсурсы зьменшылася, і электаральны рэйтынг Лукашэнкі пачаў зьніжацца. Але палітычным аптымістам неабходна памятаць наступнае:
У Беларусі адстуная крытычная маса людзей, здольных да самаарганізацыі. «Сьвядомыя» праціўнікі ўлады, а доля такіх — у межах 25‑30%, калі й аб’яднаныя, то як тэлегледачы. У мабілізацыйных палітычных кампаніях (рэфэрэндумах, прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах) удзельнічае 2‑3% насельніцтва. Актыўнасьць астатніх — чыста электаральная: запоўніў бюлетэнь, апусьціў яго ў скрыню й свабодны да наступных выбараў.
Я ўжо прыводзіў ключавыя для беларускага грамадзтва суадносіны —7/3. Яны атрыманыя на падставе шматгадовых дасьледаваньняў незалелжных сацыёлягаў (НІСЭПІ, Лябараторыя «НОВАК»). Параўнайце: на апошніх парлямэнцкіх выбарах у Расеі дэмакратычныя партыі набралі крыху больш за 2%. У Беларусі такое немагчыма ў прынцыпе. На прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, пасьля трохгадовага росту рэальных даходаў насельніцтва, якое вымяралася двухзначнымі лічбамі, дэмакратычныя кандыдаты атрымліваюць 26% галасоў. Згодна з сацыялягічнымі дасьледаваньнямі — гэта галасы пераважна маладых, адукаваных выбаршчыкаў, якія жывуць у вялікіх гарадах, гэта значыць тых, якія валодаюць асабовымі рэсурсамі. З увагі на свае сацыяльна‑дэмаграфічныя характарыстыкі яны ня маюць патрэбы ў апекаваньні аўтарытарнай дзяржавы. На жаль, з гадамі адбываецца «усушка» й «утруска» іх рэсурсаў, таму суадносіны 7/3 устойлівыя ў часе.
У рамках аўтарытарнае дзяржавы — не. Ды і ў рамках дзяржавы дэмакратычнай зрабіць гэта будзе ня проста. Дастаткова зірнуць на праблемы, зь якімі сутыкнуліся Балтыйскія рэспублікі пасьля свайго ўступленьня ў ЭЗ. Сучасныя межы празрыстыя, перш за ўсё, для людзей з асабовымі рэсурсамі. Прэцэс гэты ў Беларусі можа стаць незваротным. Згадайма Кубу, дзе кожны ахвотны ў стане знайсьці прыдатную дошку й пакінуць «Востраў Свабоды». Дзякуючы такой сацыяльнай мабільнасьці рэжым Кастра існуе пад носам у Амэрыкі ўжо больш за 40 гадоў.
Калі я чую выказваньні пра «наша ўсё», то аўтаматычна ўзгадваю Туркмэнію. Там з мовай, наколькі я інфармаваны, праблемаў няма. І што? Сучасныя нацыі — гэта грамадзянскія нацыі. А вось з фармаваньнем крытычнай масы грамадзян у Беларусі — вялікія праблемы. Сёньня ж узровень падтрымкі Лукашэнкі сярод тых, хто размаўляе ў побыце на беларускай мове, вышэй, чым сярод расейскамоўных. Палітычнае поле ў Беларусі разарванае не па моўнай прыкмеце, а па рэсурснай. На беларускай мове ў рэспубліцы размаўляюць найперш сталыя людзі, якія жывуць у сельскай мясцовасьці. Яны ж і складаюць аснову электарату Лукашэнкі.
Палітыка як супрацьстаяньне ўлады й апазцыі — гэта заходняя схема. На нашых усходнеславянскіх прасторах палітычнае поле абмяжоўваецца рамкамі ўладнай вэртыкалі, што не выключае бунтаў, «бязьлітасных і бессэнсоўных». У сучаснай Беларусі высокая верагоднасьць таго, што палітычнае «пацяпленьне» пачнецца зьверху. Але гэтаму мусіць папярэднічаць глыбокі эканамічны крызыс, калі ўлада страціць здольнасьць канцэнтраваць рэсурсы. Дастаткова ўзгадаць прыклад з распадам СССР пасьля падзеньня сусьветных цэн на нафту ў 6,2 разы ў 1985 годзе.
Але нават у выпадку паўтарэньня варыянту намэнклятурнай перабудовы ў асобна ўзятай былой савецкай рэспубліцы новым лідэрам давядзецца лічыцца з структурай беларускага грамадзтва, што прывядзе да рэзкага росту «курсу акцый» апазыцыйных партый.
У кожнага, хто хоча атрымліваць альтэрнатыўную інфармацыю, такая магчымасьць у Беларусі сёньня ёсьць. Іншая справа, што для гэтага трэба прыкласьці пэўныя высілкі. У краіне існуе палітычнае гета, але інфармацыйнага гета няма. Індэкс даверу апазыцыйных СМІ ў траўні 2007 году перавысіў індэкс даверу СМІ дзяржаўных, і розьніца працягвае павялічвацца. Але ва ўмовах расколатага грамадзтва апазыцыя ня можа ўплываць на аўтарытарную частку беларускага электарату. Колькасьць і якасьць інфармацыйных рэсурсаў асаблівай ролі тут ня маюць. Ужо які год сацыёлягам не ўдаецца выявіць уплыў прапрэзыдэнцкіх СМІ на дэмакратычную частку грамадзтва. І гэта пры амаль поўнай манаполіі на тэлебачаньне!
Уладу нідзе й ніколі не заваёўваюць — уладу страчваюць. Палітычная кар’ера можа пачынацца зь перамогі (Саакашвілі), а можа і з шматгадовых паразаў (Гавал). Гэта другасна. У Лукашэнкі ёсьць цудоўнае выкзаваньне пра тое, што ў 1994 годзе ўлада ў Беларусі «валялася ў гразі» і ён яе «падняў». Усім нам знаёмага Ўладзімера Ільіча не дапускалі да спаборніцтваў амаль 20 гадоў, але ў патрэбны момант ягоная спартовая форма аказалася вышэйшай, чым у канкурэнтаў, і ён «падняў уладу» з «гразі» 17‑га году.
Пра гэта я ўжо казаў. Тут усё як ва ўспамінах былога міністра прамысловасьці фашысцкай Нямеччыны Шпэера: «ступень свайго няведаньня, у рэшце рэшт, вызначаў я сам». Прыхільнікі ўлады лічаць, што яны жывуць у дэмакратычнай дзяржаве, а таму не разумеюць, пра якія, уласна кажучы, рэпрэсіі вядзецца.
У грамадзкай думцы няма нічога, апроч таго, што прысутнічае ў дыскурсе эліт. У беларускіх інтэлектуалаў ёсьць свой сэгмэнт грамадзтва. Попыт ёсьць, а вось зь якаснай прапановай — праблемы. Працы ў гэтым кірунку — непачаты край.
Выбар невялікі. Калі Беларусь ня стане часткай Эўропы, то яна ня зможа заставацца Беларусьсю.