Фота: facebook.com/Basowiszcza

Фота: facebook.com/Basowiszcza

Арганізатары фестываля беларускага року «Басовішча» ў польскім Гарадку на Падляшшы паведамілі аб дамоўленасці на візавую падтрымку з боку амбасады Польшчы ў Мінску.

Каб атрымаць візавую падтрымку, трэба адаслаць на адрас [email protected] наступную інфармацыю: імя і прозвішча, дата нараджэння, хатні адрас, кантактны нумар тэлефону, нумар пашпарта, дату выдання і прыдатнасці пашпарта.

Заяўкі прымаюцца да 21-й гадзіны 21 чэрвеня.

Раней таксама паведамлялася пра магчымасць атрымаць візы праз консульства ў Брэсце. Па гэтым пытанні таксама можна звяртацца па адрасе [email protected].

Фестываль пройдзе 17-18 ліпеня пад Беластокам (Польшча), на Паляне Борэк каля Гродэка. У 2015 годзе «Басовішча» пройдзе ў 26-ы раз і зноў стане конкурсам. Пераможцамі адборачнага туру сталі Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod, але Naka адмовіліся ад удзелу ў фэсце.

Хэдлайнерамі сёлетняга фэсту стануць Brutto, Лявон Вольскі, таксама выступяць Dzieciuki, Yegor Zabelov Trio, SP Kava, палякі Lao Che і Ostrov.

Упершыню «Басовішча» было праведзенае ў 1990 годзе. З цягам часу фэст стаў адной з галоўных пляцовак беларускамоўнай музыкі. З 1992 па 2009 год праводзіўся конкурс маладых гуртоў, сярод пераможцаў якога Znich, Zet,:B:N:, Mauzer і іншыя.

Чытайце таксама:

30 музычных фэстаў блізкага і далёкага замежжа 16 летніх фэстаў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?