На адной з маскоўскіх будоўляў абрынуліся жалезабэтонныя канструкцыі. Два працаўнікі зь Беларусі загінулі, адзін у цяжкім стане знаходзіцца ў больніцы.

Імёны загінулых беларусаў — Андрэй Булынка й Іван Залескі. Яшчэ адзін пацярпелы, паводле папярэдніх зьвестак, таксама можа аказацца грамадзянінам Беларусі. Цяпер ён зь цяжкай чэрапна‑мазгавой траўмай знаходзіцца ў маскоўскай клініцы.

Абодва загінулыя беларусы працавалі цесьлярамі ў будаўнічай арганізацыі «Асмі». Яна займаецца наймам працоўных для буйных мантажных праектаў. Экспэрты цяпер вывучаюць, ці належным чынам на будаўнічай пляцоўцы выконваліся меры бясьпекі. Факт, але нават пасьля абвалу будаўнікі здымалі цеплаізаляцыю з разбураных мэталаканструкцый безь ніякай страхоўкі, стоячы ў ёмістасьці для цэмэнту. Апроч таго, дагэтуль невядома, ці мелі загінулыя беларусы афіцыйны дазвол на працу.

Самі прадстаўнікі падраднай будаўнічай арганізацыі ніякіх камэнтароў не даюць. Паводле слоў мэдыкаў, якія назіраюць за выжылымі, пацярпелым будаўнікам таксама не рэкамэндавана кантактаваць з прэсай.

Цяпер на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Кіраваградзкай у маскоўскім раёне Чартанаве працуе сьледчая камісія. Спэцыялісты: архітэкатары, інжынэры, супрацоўнікі МНС і пракуратура — абяцаюць у 10‑дзённы тэрмін даць папярэднія высновы ў пытаньні, чаму абрынуліся мэталаканструкцыі й ці можна было пазьбегнуць гібелі людзей.

Паводле ont.by

Глядзі яшчэ:
«Вас пабудзяць сьпевы птушак» Праўда пра беларускіх гастарбайтэраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0