Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: «Рэгістрацыя на адукацыйную праграму».

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

9.30 — 10.30

Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot,

Тэма: «Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў». Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).

10.30 — 11.30

Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь),

Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.

10.30 — 12.15

Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА «Аліварыя»

Тэма: «Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі у Беларусі».

12.15 — 13.00

Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на AD.NAK!

Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2014

13.00 — 14.00

Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст

Тэма бяседы: «Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор».

14.00 — 15.30

Paulius Senuta (Литва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius

Тэма: Planning with value

15.30 — 17.00

Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)

Тэма: «100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?»

Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай «Лагатып velcom «Дзеці».

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: [email protected].

Кантакты для даведак:

Лізавета Неўмяржыцкая, прэс-сакратар ГКК «Будзьма беларусамі!»

[email protected]

+375 44 742 48 32,

skypename – elzbietka_eilis

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0