У канцы мая ў прыватны дом па вуліцы Парыцкая, 4а ў Светлагорску падчас набажэнства супольнасці Міжнароднага саюза цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў уварваліся два чалавекі ў цывільным і пачалі відэаздымку.

На просьбу прадаставіць пасведчанне асобы або якія-небудзь дакументы яны не рэагавалі, хадзілі па зале з відэакамерай і размаўлялі па тэлефоне. Затым у дом увайшлі 11 чалавек у міліцэйскай форме і са зброяй і скамандавалі заставацца ўсім на месцах. Кіраваў усім гэтым маёр Вячаслаў Кажадуб.

Падчас малітвы яны падышлі да прэсвітара царквы Уладзіміру Дайнекі, запатрабавалі ўстаць з каленяў і прачытаць пастанову пракурора на агляд жылога памяшкання. Пасля адмовы таго гэта зрабіць, прэсвітара прымусова павезлі ў РАУС, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 і ч.2 арт. 23.34 КаАП РБ за «парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання», паведамляе fondsp.org.

Па гэтым жа артыкуле склалі пратакол і на верніка Юрыя Валадзянкова. Усіх прысутных на набажэнстве перапісалі.

8 чэрвеня суд Светлагорскага раёна аштрафаваў Уладзіміра Дайнеку і Юрыя Валадзянкова на 3,6 млн рублёў (223 даляры) кожнага.

Царква Светлагорска просіць маліцца і хадайнічаць аб тым, каб была адменена пастанова аб накладанні штрафу на братоў і хрысціяне ў Беларусі маглі б бесперашкодна праводзіць мірныя набажэнствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?