«На наступным тыдні мы плануем правесці кансультацыі з беларускімі калегамі і на пляцоўцы ЕАЭС з тым, каб абмеркаваць сітуацыю, якая склалася з пастаўкамі беларускай прадукцыі», - заявіў намеснік кіраўніка службы Яўген Непаклонаў.

Паводле яго слоў, калі беларускі бок не прыме неабходных мер, то Рассельгаснагляд будзе вымушаны ўвесці абмежаванні.

Непаклонаў таксама заявіў, што ў апошні час ведамства рэгулярна выяўляе парушэнні ў малочнай прадукцыі беларускай вытворчасці.

«Асабліва гэта звязана з утрыманнем у ёй метранідазол, выяўлялі і тэтрацыклін», - адзначыў ён, пералічыўшы ў ліку парушальнікаў гомельскае прадпрыемства «Мілкавіта», Лепельскі малочна-кансервавы камбінат, Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ААТ «Бабушкіна крынка, Клецкі філіял Слуцкага сыраробнага камбіната, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, малочную кампанію «Наваградскія дары».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?