Шматмільярды праект мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі дагэтуль не скончаны. Аднак нягледзячы на ўведзенае «прыгоннае права», колькасць работнікаў на заводах працягвае скарачацца.
Пад указ «Аб некаторых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці», які з'явіўся ў канцы 2007 года, траплялі дзевяць прадпрыемстваў. Гэта бабруйскі «Фандок», а таксама фабрыкі і заводы ў Гомелі, Мастах, Віцебску, Івацэвічах, Рэчыцы, Барысаве, Магілёве і Мазыры. Іх мадэрнізацыя мусіла працягвацца да 2018 года.
«Наша Ніва» параўнала колькасць работнікаў на прадпрыемствах у 2014 і 2013 гадах.
Прадпрыемства | 2013 | 2014 |
Гомельдрэў | 2743 | 2655 |
Мастоўдрэў | 2173 | 2177 |
Віцебскдрэў | 1790 | 1853 |
ФанДОК | 1330 | 1319 |
Івацэвічдрэў | 1317 | 1286 |
Рэчыцадрэў | 1081 | 1153 |
Барысаўдрэў | 1007 | 885 |
Магілёўдрэў | 743 | 635 |
Мазырдрэў | 17 | 14 |
Агулам колькасць работнікаў на прыдпрыемствах, якія трапілі пад дзяржаўную праграму мадэрнізацыі, скарацілася з 12201 да 11977 чалавек.