Партыя БНФ мацуе ўнутрыпартыйную дысцыпліну
На апошнім Сойме Партыі БНФ 16 лютага быў прыняты дакумэнт «За партыйную этыку і дысцыпліну». Лявон Баршчэўскі: «Паводле гэтага дакумэнту, напрыклад, сябар нашай партыі ня можа агітаваць за іншую партыю ці палітычную структуру»
На апошнім Сойме Партыі БНФ 16 лютага быў прыняты дакумэнт «За партыйную этыку і дысцыпліну». Сярод іншага, дакумэнт утрымлівае наступныя палажэньне: «Недапушчальнай лічыцца публічная крытыка якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў і выказваньняў старшыні, намесьнікаў старшыні, сяброў Сойму Партыі ў прысутнасьці сяброў іншых партый ці беспартыйных асоб або ў непартыйнай прэсе».
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі кажа, што падобныя пункты ў статутах ёсьць у многіх эўрапейскіх партый.
«Дакумэнт цалкам адпавядае нашаму статуту. Ён парадуе звычаёвае права, якое існуе ў кожнай арганізацыі. Напрыклад, сябар нашай партыі ня можа агітаваць за іншую партыю ці палітычную структуру», – кажа Л.Баршчэўскі.
Зьміцер Панкавец
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ