На тры месяцы востраў Камсамольцаў у акваторыі Камсамольскага возера ператварыўся ў музей сучаснага беларускага мастацтва пад адкрытым небам. 18 чэрвеня ў Мінску адкрыўся мастацкі праект «Арт-Астравы».

Упершыню ў Беларусі пад адкрытым небам прадстаўленыя 14 шматметровых прасторавых аб'ектаў дванаццаці вядомых беларускіх мастакоў. Выстава будзе доўжыцца на працягу ўсяго лета і будзе даступная мінчанам і гасцям сталіцы бясплатна.

Ігар Лявонцьеў — Прышчэпка.

Ігар Лявонцьеў — Прышчэпка.

Дзяніс Барсукоў — Сырны фатэль.

Дзяніс Барсукоў — Сырны фатэль.

Пётр Кузьміч — Гук.

Пётр Кузьміч — Гук.

На адкрыцці экспазіцыі граў аркестр.

На адкрыцці экспазіцыі граў аркестр.

Павел Вайніцкі — Вавілонская вежа.

Павел Вайніцкі — Вавілонская вежа.

Таццяна Гамза — Рыбны дзень.

Таццяна Гамза — Рыбны дзень.

Канстанцін Селіханаў — Пераключальнік.

Канстанцін Селіханаў — Пераключальнік.

Мацкевіч Вадзім, Ермаловіч Сяргей — Хадуліст.

Мацкевіч Вадзім, Ермаловіч Сяргей — Хадуліст.

Віктар Астэр — Жалезны хакеіст.

Віктар Астэр — Жалезны хакеіст.

Праект «Арт-Астравы» прадставіў самай шырокай аўдыторыі асноўныя кірункі развіцця беларускага contemporary art і створыць перспектыўную арт-пляцоўку для рэалізацыі творчых ініцыятыў мастакоў. Таксама праект імкнецца распрацаваць механізмы ўкаранення і гарманічнага існавання арт-аб'ектаў у кантэксце звыклага гарадскога асяроддзя.

У праекце ўдзельнічаюць Канстанцін Селіханаў, Канстанцін Касцючэнка, Міхаіл Шыкаў, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Вадзім Мацкевіч, Сяргей Ермаловіч, Ігар Леонцьеў, Дзяніс Барсукоў, Таццяна Гомза, Пётр Кузьміч, Віктар Астэр.

Праект «Арт-Астравы» рэалізуецца Цэнтрам Сучасных Мастацтваў і агенцтвам сацыяльнага маркетынгу «GrandBS» пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Міністэрства культуры Рэпублікі Беларусь. Генеральны спонсар праекта – Альфа-Банк (Беларусь).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?