112.ua

112.ua

Паводле ўкраінскіх праваахоўцаў, кіраўнік атрада міліцыі спецпрызначэння «Тарнада» Анішчанка разам з некаторымі паплечнікамі займаўся катаваннем і выкраданнем людзей.

Акрамя таго, адзін з пацярпелых абвінавачвае службоўцаў у калектыўным сэксуальным гвалце, які «тарнадаўцы» яшчэ і здымалі на відэа.

Праз гэтыя ды іншыя эпізоды галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціёс загадаў расфармаваць батальён, але ў адказ батальён «Тарнада» забарыкадаваўся ў будынку Севераданецкай школы, дзе месціцца іхняя база.

«У дадзены момант там знаходзіцца 170 чалавек, 100 з якіх афіцыйна з’яўляюцца міліцыянтамі. Яшчэ 70 – узброеныя невядома хто. На базе вялізарная колькасць зброі і баяпрыпасаў. Супрацоўнікі міліцыі з «Тарнада» замінавалі падыходы да школы і паставілі баявыя пункты, усталявалі гранатамёты, прапускаць следчых для вобшуку яны адмаўляюцца», — сказаў у інтэрв’ю «Украінскай праўдзе» Анатоль Маціёс і адзначыў, што значная колькасць чальцоў «Тарнада» — неаднаразова асуджаныя рэцэдывісты.

І следству таксама належыць разабрацца, якім чынам гэтыя людзі патрапілі ў шэрагі МУС і атрымалі зброю.

У самім жа «Тарнада» абвяргаюць абвінавачанні і абяцаюць адкрыць агонь па калегах, калі тыя паспрабуюць пранікнуць на базу.

У батальёне ваюе беларус «Маджахед», які раней быў ранены на фронце і вызнае іслам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?