Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас пленарнага пасяджэння на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ) заявіў, што, нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы, глыбокага крызісу ў краіне не адбылося.
tass.ru
«У канцы мінулага года нам прадракалі, і вы гэта добра ведаеце, глыбокі крызіс. Гэтага не адбылося. Мы стабілізавалі сітуацыю, загасілі негатыўныя ваганні кан'юнктуры і ўпэўнена праходзім праз паласу цяжкасцяў», — заявіў прэзідэнт.
Пуцін адзначыў, што ўладам удалося стабілізаваць фінансавую сістэму, адаптавацца да новай кан'юнктуры рынку і прайсці пік крызісу.
Прэзідэнт Расіі адзначыў «запас трываласці» расійскай эканомікі, нагадаўшы пра золатавалютныя рэзервы, аб'ёмы Рэзервовага фонду і Фонду нацыянальнага дабрабыту.
Ён заявіў, што ўлады, як і ў 2010 годзе не прымалі абмежаванняў на рух капіталу.
Адна з задач — зніжэнне інфляцыі, якая, па словах Пуціна, дэманструе станоўчую дынаміку, зніжаючыся ад месяца да месяца.