Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Лондан зойме бескампрамісную пазіцыю ў адносінах да Расіі ў сувязі з яе анексіяй Крыма і крызісам на ўсходзе Украіны.

«Мы павінны займаць бескампрамісную пазіцыю адносна спробаў сілай змяніць межы ў Еўропе», — сказаў брытанскі прэм'ер, які выступаў на канферэнцыі па глабальнай бяспекі GLOBSEC ў Браціславе.

«Урад прэзідэнта Парашэнкі мае патрэбу ў дапамозе для правядзення жыццёва важных палітычных і эканамічных рэформаў, і мы павінны даць яму гэтую дапамогу», — дадаў.

«Неабходна дакладна заявіць: Украіна ахвяра, а не агрэсар», — заявіў брытанскі прэм'ер.

«Нам зразумела: Крым і Данбас — гэта частка тэрыторыі Украіны, — падкрэсліў Кэмеран. — Яны былі прызнаныя ў якасці такіх Расіяй і астатняй міжнароднай супольнасцю. Тое, што зрабіла і працягвае рабіць Расія, — гэта парушэнне яе ўласных абавязацельстваў па міжнародным праве».

Расія пакуль не адрэагавала на выступ брытанскага прэм'ера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?