Еўрасаюз у пятніцу афіцыйна зацвердзіў рашэнне падоўжыць на год санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анексіяй Крыма Расіяй, у прыватнасці, забарону на наведванне партоў паўвострава круізным судамі з краін ЕС.

Прынцыповае рашэнне аб працягу эканамічных санкцый у дачыненні да Крыма і Севастопаля было прынята Саветам ЕС 19 чэрвеня, нагадвае камюніке Рады ЕС.

Цяпер дзеянне санкцый, уведзеных крыху менш за год таму, падоўжанае да 23 чэрвеня 2016 года.

Абмежаванні ўключаюць забарону на імпарт у ЕС прадукцыі з Крыма і Севастопаля. Грамадзянам краін ЕС і кампаніям, якія базуюцца ў ЕС, забараняецца ўкладваць сродкі ў эканоміку Крыма, у тым ліку купляць нерухомасць і фінансаваць крымскія кампаніі.

Абмежаванні падаўжаюцца ў сферы турызму, што азначае забарону на наведванне еўрапейскімі круізнымі лайнерамі крымскіх партоў, за выключэннем надзвычайных выпадкаў. Санкцыі ўключаюць забарону на экспарт у Крым тавараў і тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў транспартным, тэлекамунікацыйным і энергетычным сектарах або пры здабычы нафты, газу і іншых мінеральных рэсурсаў.

Дадзенае рашэнне прынята ў рамках палітыкі непрызнання анексіі Крыма і Севастопаля Расіяй, адзначаецца ў дакуменце.

У чэрвені 2014 Еўрасаюз упершыню забараніў імпарт з паўвострава больш за 250 найменняў тавараў. У ліпені таго ж года была уведзеная частковая забарона на інвестыцыі ў крымскую эканоміку, а ў снежні яна стала поўнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?