Ангела Меркель і Енс Столтэнберг, фота з інстаграма канцлера Германіі
На пасяджэнні кіраўнікоў мінабароны краін — удзельніц НАТА будзе прынята рашэнне пра павелічэнне колькасці сіл рэагавання альянсу да 30—40 тысяч чалавек, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.
«Гэта больш чым у два разы перавышае папярэднюю колькасць. […] У лютым было вырашана, што сухапутны кампанент будзе складацца з адной брыгады. На сустрэчы на гэтым тыдні мы ўхвалілі паветраны, марскі кампанент і спецсілы у складзе г. зв. «наканечніка кап'я», — сказаў Столтэнберг.
Паводле яго слоў, НАТА разгорне ва Усходняй Еўропе шэсць штабоў сіл рэагавання альянсу.
Міністры абароны збяруцца ў Брусэлі 24 чэрвеня.
Раней паведамлялася, што НАТА ўдвая павялічыла колькасць вайскоўцаў у Польшчы. У горадзе Шчэцін цяпер знаходзяцца 400 чалавек ад 20 краін — членаў альянсу. Задачай корпуса лічыцца маніторынг сітуацыі ва Украіне.