На Вялікдзень, 16 красавіка ў Заслаўі праведзены V пленэр маляванага дывана, прысьвечаны славутай народнай майстрыцы Алены Кіш, 100-годовы юбілей каторай адзначаецца ў гэтым годзе. У Заслаўскім музеі-запаведніку сабрана найбольшая ў Беларусі калекцыя рарытэтных маляваных дываноў. Ініцыятарамі пленэру сталі мастакі, што жывуць і працуюць у Заслаўі, і ўваходзяць у Творчае грамадскае аб’яднанне «Мастак». Да іх далучыліся студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вучні мастакага коледжа ім. Івана Восіпавіча Ахрэмчыка. Побач малявалі вядомыя беларускія мастакі -- выкладчыца Акадэміі мастацтваў Вольга Сазыкіна, жывапісец Алесь Марачкін, скульптары Алесь Шатэрнік і Генадзь Лойка і іншыя.

Пленэр праходзіў на вуліцы Замкавай. Тысячы жыхароў Заслаўя ў гэты святочны сонечны дзень назіралі за працай мастакоў, задавалі пытанні , актыўна ўдзельнічалі ў абмяркаванні твораў. Маляваныя дываны з гэтага пленэра будуць паказаны на розных мастацкіх выставах і стануць здабыткам самабытнага віда мастацтва Баларусі.

Фота Фота Віктара Маркаўца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0