«Мне ніхто не перашкаджае як пакінуць пасаду прэзідэнта, так і застацца тут. Гэта ўсё будзе залежаць ад акалічнасцей. Але ўсё ў руках канкрэтнага чалавека, у тым ліку і маіх». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне РІА Новости і тэлеканала Russia Today пра сваю будучыню праз 10 гадоў.

«Скажу прама, што я не чапляюся за гэтую пасаду. Будзе здароўе і сілы, і народ будзе цярпець — буду працаваць. Не будзе цярпець — вядома ж, не буду працаваць, нават калі і сілы будуць, я ў гэтых адносінах вельмі самалюбівы чалавек», — сказаў А.Лукашэнка.

Прэзідэнт даў зразумець, што не супраць паўдзельнічаць у кіраўніцтве cаюзнай дзяржавай:

«Я вам па‑мужчынску, па‑чалавечаму адкажу: мы стварылі нейкае аб’яднанне, напрыклад, саюз, да якога імкнемся, і там будуць наднацыянальныя органы. Вы што, лічыце, што толькі ў вашых кіраўнікоў павінны быць амбіцыі, каб узначаліць гэтае аб’яднанне? Я не быў бы палітыкам, і не быў бы палітыкам Пуцін, або Мядзведзеў, або нехта яшчэ, якія б у гэтым плане не імкнуліся адыгрываць нейкую ролю ў кіраўніцтве гэтым аб’яднаннем».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0