Сферычнымі кліпамі і таймлапсамі паасобку ўжо не здзівіш — але твор Fort Minor па-новаму скарыстаўся 360-градуснымі панарамамі на Youtube.

У адрозненне ад ранейшых відэа (глядзіце топ-5 сферычных відэа тут), кліп на песню «Welcome» дае карцінку не з аднога ракурсу, а з розных. Камера паказвае музыкаў, графіці-мастакоў, фанатаў, мінакоў з розных ракурсаў, як у звычайных кліпах, але ў любы момант глядач можа «азірнуцца». Ужываецца і тэхніка таймлапсу — паскоранай пакадравай здымкі.

***

Fort Minor — створаны ў 2004 годзе сольны праект аднога з вакалістаў Linkin Park Майка Шыноды супольна з удзельнікамі гурту Styles of Beyond і іншымі музыкамі. На момант публікацыі выдаў адзін альбом «The Rising Tied» і тры самотнікі. Праект быў замарожаны ў 2006 годзе, але ў 2012 годзе Шынода заявіў аб магчымым вяртанні Fort Minor па завяршэнні працы над альбомам Linkin Park «The Hunting Party».

Гурт Linkin Park дасць канцэрт на «Мінск-Арэне» 27 жніўня ў межах туру ў падтрымку «The Hunting Party».

Глядзіце таксама: «Гарады-прывіды»: на Youtube з’явілася першае 8K-відэа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?