Славенцы ў аўстрыйскай Карынціі шмат гадоў дамагаюцца ўсталяваньня дзьвюхмоўных дарожных шыльдаў. Хоць канстытуцыйны трыбунал ужо двойчы пацьвердзіў правату славенцаў, мясцовыя ўлады не сьпяшаюцца з выкананьнем тых рашэньняў.
…
Пытаньне шыльдаў паўстала ў 1994 годзе, калі Рудзі Воўк, славенскі адвакат і грамадзкі дзеяч, быў затрыманы паліцыяй у паселішчы St. Kanzian за перавышэньне хуткасьці. Воўк адмовіўся плаціць штраф, бо шыльда з назвай паселішча была толькі па-нямецку, а St. Kanzian знаходзіцца на тэрыторыі, дзе жыве славенская меншасьць, таму надпісы мусяць быць таксама і на славенскай мове.
…
Невядома, колькі б цягнулся тая спрэчка, калі б адвакат Воўк у чарговы раз не перавысіў хуткасьць. Плаціць штраф ён зноўку адмовіўся, і зноў з-за шыльды …
…
Цалкам артыкул чытайце ў «Газэце выборчай»