Працягваецца розыгрыш рэгулярнага першынства у НХЛ. «Манрэаль Канадыянс» братоў Андрэя і Сяргея Касьціцыных гэтай ноччу на хатняй пляцоўцы прымаў «Нью-Ёрк Рэнджэрс». Матч атрымаўся проста фантастычным.

У сярэдзіне другога пэрыяду гаспадары безнадзейна саступалі нью-ёркцам – 0:5. Аднак, што потым адбылося з «канадцамі» цяжка перадаць. Каманда стала выглядаць нашмат мацней. Як вынік, яшчэ ў асноўны час «Манрэаль» выраўняў лік – 5:5, а па булітах фін Саку Койву прынёс перамогу гаспадарам – 6:5.

Андрэй Касьціцын адзначыўся дзьвюма галявымі перадачамі на расейца Кавалёва. Цяпер Андрэй па сыстэме «гол плюс пас» мае 40 пунктаў (18+22), ягоны малодшы брат Сяргей 15 (6+9).

«Манрэаль Канадыянс» цяпер па пунктах дзеліць першае месца ва Ўсходняй канфэрэнцыі з «Атавай Сэнатарс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?