Лётчык Рамэн Жантот з лётнага клуба ў Французскай Гвіяне апублікаваў на Youtube відэа «Прыбярыце ката перад узлётам». За тры дні яно набрала 11,5 млн праглядаў — кот працягвае разлятацца па інтэрнэце.

Жантот з пасажыркай ляцелі на невялічкім двухмясцовым самалёце. Ужо ў небе яны заўважылі на крыле самалёта ката — прыйшлося тэрмінова сядаць.

Ката не заўважылі падчас праверкі самалёта перад вылетам, ён хаваўся ў сярэдзіне крыла. Чаму кот пакінуў сховішча ўжо ў небе, невядома. Лётчык і пасажыр намагаліся не рухацца, каб не спужаць жывёлу.

Палёт заняў менш за тры хвіліны. Кот не пацярпеў, на крыле паводзіў сябе спакойна і даволі адважна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?