Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці інтэрнэт-рэсурсаў, якія рэгулярна размяшчалі неналежную рэкламу лекавых сродкаў, паведамілі ў ведамстве.

Там удакладнілі, што ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства гандлю, кіруючыся законам «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрствам інфармацыі 23 чэрвеня 2015 прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў bizator.by, ekomok.by, ilotok.by, localmart.by, slanet.by.

«На гэтых рэсурсах сістэматычна размяшчалася рэклама лекавых сродкаў, якая з'яўляецца неналежнай і не дапускаецца да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб рэкламе», — праінфармавалі ў міністэрстве. Распаўсюджванне такіх інфармацыйных паведамленняў забаронена ў адпаведнасці з артыкулам 38 закона Беларусі аб СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?