Японскія танцоры: робат і людзі. Фота: CBS News

Японскія танцоры: робат і людзі. Фота: CBS News

Японія зняла забарону на танцы ў публічных месцах праз 67 год пасля яе ўвядзення, паведамляе The Independent.

Танчыць у Японіі пасля Другой сусветнай вайны дазвалялася толькі ў месцах, якія мелі адмысловыя ліцэнзіі, і толькі да 12 ночы. Новы закон, што дазваляе танцы, набудзе сілу ў наступным годзе.

Забарона была ўведзеная дзеля барацьбы з прастытуцыяй — пасля вайны ў многіх танцавальных установах прапаноўвалі інтымныя паслугі. У 1956 годзе прастытуцыя (што лічылася да таго звычайнай прафесіяй) была афіцыйна забароненая. Праўда, законнымі застаюцца сэкс-паслугі, што не прадугледжваюць каітусу.

Сёння Японія — адна з самых развітых краін свету, але абарот незаконнага рынку прастытуцыі дасягае 0,5% ВУП. Відавочна, забарона танцаў стала архаічнай і неэфектыўнай, ды актыўна парушалася ў другой палове XX стагоддзя. Але шэраг скандалаў, звязаных з наркотыкамі, прывялі да рэйдаў паліцыі па начных клубах.

Скасаванне забароны на танцы звязваюць з Алімпіядай-2020, што пройдзе ў Токіа. Кампанію за дазвол танцаў ўзначаліў сусветна вядомы японскі музыка і лаўрэат прэмій «Оскар», «Грэмі» і «Залаты глобус» (апошні — двойчы) Руіці Сакамота, у межах кампаніі было сабрана 150 тысяч подпісаў за скасаванне закону.

Тым часам падобная забарона на танцы ўсё яшчэ дзейнічае ў Швецыі. Урад галасаваў за скасаванне забароны ў сакавіку гэтага года, але закон не быў прыняты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?