Ідэолагамі ў Беларусі працуе амаль 10 тысяч чалавек. Такую лічбу агучвае тэлеканал СТВ

Ігар Бузоўскі, фота БелТА

Ігар Бузоўскі, фота БелТА

Форум-практыкум для ідэолагаў прайшоў у Мінску. На думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Бузоўскага, выклікі для ідэолагаў сёння дыктуе геапалітыка.

«Сёння выклікі высокія, бо геапалітыка дыктуе канкурэтныя ўмовы з іншымі краінамі», — сказаў ён.

Агулам на семінар у сталіцы прыехалі тры сотні ідэолагаў. 

Дарэчы, на сайце Мінпрацы ў агульным банку вакансій знайшлося 18 вакансій для ідэолагаў. Прапануюць заробак ад 2,5 да 7 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?