фота Арсена Авецісяна

фота Арсена Авецісяна

Дэманстранты, якія выступаюць супраць падаражэння электраэнергіі ў Арменіі, выйшлі на вулічныя акцыі ў пяці гарадах краіны — Ерэване, Гюмры, Ванадзоры, Аштараку і Абавяне.

У сталіцы Арменіі на праспекце Баграмяна сабраліся тысячы чалавек. Пікеты таксама запланаваны ля армянскіх пасольстваў за мяжой, паведамляе meduza.io.

Колькасць удзельнікаў акцыі пратэсту ў цэнтры Ерэвана расце ў геаметрычнай прагрэсіі, піша armtoday.

Да ўдзельнікаў акцыі пратэсту на праспекце Баграмяна далучыліся некалькі тысяч чалавек. Праспект Баграмяна ад скрыжавання Ісаакяна да плошчы Францыі перапоўнены людзьмі, і паток людзей не спыняецца. Адначасова з пляца Бразіліі ў хуткім часе стартуе пратэстны аўтапрабег, удзельнікі якога таксама далучацца да пратэстоўцаў.

Да дэманстрантаў прыехаў начальнік паліцыі Ерэвана Валерый Асіпян, а таксама начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран.

***

На адрэзку Ісаакяна і Баграмяна практычна няма паліцэйскіх. Стаяць толькі жалезныя агароджы. Ледзь вышэй — вадамёты і сканцэнтраваныя сілы паліцыі, аднак паліцэйскіх кардонаў у некалькі шэрагаў, як напярэдадні, няма.

На ўсе прапановы ўладаў пачаць перамовы ва ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў цэнтры Ерэвана адзін адказ — камбінацыя з трох пальцаў.

«Нам з імі абмяркоўваць няма чаго», — адзначаюць удзельнікі акцыі пратэсту.

Ініцыятары руху «Не рабаванню» зноў заяўляюць, што арганізаваная на праспекце Баграмяна акцыя носіць выключна мірны характар.

«Людзі з нажамі, камянямі, бутэлькамі сыходзіце, нам з вамі не па дарозе. У нас мірная акцыя », — адзначаюць арганізатары, дадаючы, што паліцыя спакойна можа «забіраць» такіх людзей. Таксама пратэстоўцы настойліва просяць паліцэйскіх у цывільным пакінуць іх шэрагі, піша armtoday.

«Мы ўсе вас бачылі, у нас вашыя фатаграфіі. Сыходзьце!», — адзначаюць яны. Людзі скандуюць «Уцякайце адсюль!!!»

Акцыя пратэсту на праспекце Баграмяна набірае абароты. Усё большая колькасць людзей далучаецца да пратэстоўцаў. Людзі слухаюць музыку, танчаць і спяваюць. Перыядычна арганізатары перарываюць музыку для аб'яваў.

Удзельнікі акцыі патрабуюць адмены рашэння аб павышэнні тарыфаў на электраэнергію. Яны адмовіліся ад сустрэчы з прэзідэнтам краіны Сержам Саргсянам, заявіўшы, што ім няма чаго абмяркоўваць і адзінае чаго яны хочуць — адмена названага рашэння.

***

Раней армянскія СМІ паведамілі, што прэзідэнт краіны вырашыў перагледзець рашэнне аб павышэнні тарыфаў, аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Пазней гэтую інфармацыю тым жа СМІ абвергла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта. Самі ініцыятары акцыі пратэсту не вераць інфармацыі СМІ, заяўляючы, што маюць намер дачакацца афіцыйнай заявы ўладаў.

Пратэстоўцы патрабуюць адмены рашэння Камісіі па рэгуляванні грамадскіх паслуг ад 17 чэрвеня аб павышэнні з 1 жніўня тарыфу на электраэнергію на 16%.

Сябра ініцыятывы «Не рабаванню!» Вагінак Шушанян у гутарцы з Радыё Свабода паведаміў, што акцыі пратэсту з патрабаваннем адмяніць рашэнне аб павышэнні тарыфу на электраэнергію пачаліся таксама ў Ванадзоры, Аштараку, Сісіане, Гюмры, Спітаку. Шушанян дадаў, што яны не ператвораць акцыі пратэсту ў Майдан.

***

Espreso.tv: Як Пуцін запусціў Майдан у Арменіі

Расійская пятля на эканоміцы Арменіі прымусіла жыхароў краіны зладзіць уласны Майдан.

У сталіцы Арменіі з 19 чэрвеня працягваюцца акцыі пратэсту супраць чарговага росту платы за электраэнергію. Тарыф быў павышаны на 16,5% — да 48,78 драма (каля 0,10 даляраў) за кВт/г, што пры грубым разліку ў пяць разоў вышэй за кошты тарыфаў ва Украіне. Да гэтага цэны на кілаваты ўжо ўздымалі амаль удвая.

Нядаўна кампанія-манапаліст «Электрычныя сеткі Арменіі» зрабіла новую заяўку на павышэнне тарыфаў для насельніцтва, хоць ужо павышала аплату.

Галоўная энергетычная кампанія Арменіі належыць Расіі. У 2005 годзе яе набыла напалову дзяржаўных «Інтэр РАТ», якой кіруе прэзідэнт «Роснефці» Ігар Сечын. Але электрычныя сеткі — толькі вяршыня айсберга.

Крэмль тым ці іншым чынам прысутнічае амаль ва ўсіх стратэгічна важных прадпрыемствах Арменіі. Напрыклад, у 2014 «Газпром» стаў уладальнікам 100% акцый пастаўшчыка газу ў Арменію — кампаніі «АрмРосгазпром».

Таму нядзіўна, што з часам на «камунальным» мітынгу з'явіліся лозунгі супраць «расійскай акупацыі» Арменіі, карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады і прэзідэнта Сержа Саргсяна. Людзі выйшлі на вуліцы з плакатамі «Мы, армяне, — гаспадары нашай краіны».

У верасні 2013 года Арменія адмовілася парафіраваць асацыяцыю з Еўрасаюзам і выбрала Расію, уступіўшы ў Мытны, а затым і ў Еўразійскі эканамічны саюз.

Эканоміка Расіі, якая перажывае не лепшыя часы, і падзенне рубля падкасіла і Арменію. Краіна традыцыйна экспартуе ў Расію садавіну, гародніну, віно, каньяк, кансервы. «Паляпшэнне», якое так шчодра абяцалі ў Крамлі, так і не наступіла.

Часта можна сустрэць меркаванне, што гэта мэтанакіраваная палітыка расійскіх уладаў. Мэта якой - скупіць рэшткі армянскіх актываў партнёрамі Уладзіміра Пуціна па бізнесе.

Знешні гандаль, па выніках першага квартала склаў $945,1 млн, скараціўшыся на 28%, прычым знізіўся як імпарт (на 30,5%), так і экспарт (прыкладна на 23%). Акрамя таго, па дадзеных Цэнтрабанка Арменіі, за апошні год (з чэрвеня 2014 па чэрвені 2015 года) дэвальвацыя драма склала 15%.

Прагнозы экспертаў таксама несуцяшальныя. Многія з іх кажуць аб тым, што эканоміка Расіі руйнуецца на вачах і пацягне за сабой эканоміку Арменіі. Пасля ўдзелу ў Еўразійскай эканамічнай саюзе Ерэван стаў яшчэ больш залежным ад не заўсёды лагічных дзеянняў Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0