Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што рашэнне падоўжыць расійскія антысанкцыі на год, а не на паўгода, як гэтага патрабаваў прынцып узаемнасці, прадыктавана неабходнасцю развіваць расейскую эканоміку.
«Нашымі інтарэсамі», — адказаў Пяскоў на пытанне, чым абумоўлена падаўжэнне абмежавальных мер на год ва ўмовах, калі Еўрасаюз свае санкцыі ў дачыненні да Расіі падоўжыў толькі на паўгода.
Па словах Пяскова, поўны пералік прадуктаў, забароненых да ўвозу ў Расію, будзе апублікаваны ўжо ў бліжэйшы час. Якіх-небудзь падрабязнасцяў пра спіс ён не прывёў.
Днём 24 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што падпісаў указ аб працягу на год эмбарга на ўвоз прадуктаў з краін, якія ўвялі ў дачыненні да Расіі санкцыі з-за анексіі Крыма і канфлікту ў Данбасе.
Папярэдняя версія расійскіх санкцый у адказ была прынята ў мінулым жніўні і павінна была дзейнічаць да цяперашняга. Пад забарону патрапілі многія прадукты з ЗША, Еўрасаюза, Канады, Аўстраліі, Нарвегіі і Японіі.