Група адкрыецца ў верасні. У яе набралася 25 дзяцей 4—5 гадоў. Яна была створаная па выніках анкетавання бацькоў. Як абяцае загадчыца установы Галіна Ліхачэўская, выхавацелькамі ў групе стануць вопытныя педагогі Галіна Шчакалава і Вольга Даніловіч, якія любяць беларускую мову. На мове будуць праводзіцца навучальныя і развіваючыя заняткі, а таксама музыка і фізкультура, гульні, бацькоўскія сходы.

Памяшканне аформяць ў нацыянальным стылі. Тут будуць, у прыватнасці, партрэты беларускіх пісьменнікаў і спартоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0