Расійскі оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі адмяніў усе выступы да канца жніўня, пасля таго як яму дыягнаставалі пухліну мозгу, гаворыцца на яго сайце.

У апошні час Хварастоўскі змагаўся з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем, але гэты дыягназ — новы, гаворыцца ў паведамленні. Яго голас у норме, але ён пакутуе ад сур'ёзных парушэнняў раўнавагі.

«Дзмітрый пачне курс лячэння на гэтым тыдні і настроены аптымістычна», - гаворыцца ў паведамленні.

Калі далейшыя выступы не будуць адменены, Хварастоўскі працягне гастролі ў канцы верасня канцэртамі ў Нью-Ёрку. На 29 кастрычніка і 2 лістапада запланаваныя канцэрты ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а 5 лістапада ён павінен выступіць у Мінску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?