Войскі NATO закрылі мяжу на поўначы Косава пасьля таго, як групы косаўскіх сэрбаў разграмілі два памежныя КПП.

Цяпер поўнач Косава, дзе жыве ў асноўным сэрбскае насельніцтва, адрэзаная ад Сэрбіі.

Прадстаўнікі NATO заявілі,што пакуль плянуецца трымаць мяжу на замку цягам сутак.

Сотні пратэстоўцаў супраць абвяшчэньня незалежнасьці Косава 19 лютага падпалілі памежныя пераходы Мітравіца й Банье.

Паводле сьведчаньня відавочцаў, у часе нападу выкарыстоўваліся бульдозэры й нават выбухоўка. Паліцыянты й службоўцы былі змушаныя пакінуць свае месцы й уцячы.

Цяпер вайскоўцы ЗША заблякавалі галоўную дарогу, якая вядзе ў Сэрбію . Салдаты з Эстоніі й Францыі ўзялі пад кантроль мяжу між Косавам і Чарнагорыяй.

Паводле BBC Russian

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0