Масавыя мітынгі ў цэнтры Ерэвана супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію, якія пачаліся 22 чэрвеня, распаўсюдзіліся на пяць гарадоў Арменіі. На ўчорашнім пратэсце былі таксама плакаты з асуджэннем неаб'ектыўнага асвятлення падзей расійскімі тэлеканаламі. Людзі злаўчыліся паказаць іх у часе жывога ўключэння з месца.

Тэлеканал LifeNews належыць блізкаму сябру Уладзіміра Пуціна, а Расія-24 — дзяржаўны навінавы канал. Абодва гэтыя СМІ адыгралі важную ролю ў распальванні братазабойчай вайны ва Украіне, адкрыта падбухторвалі да праліцця крыві і перадзелу межаў.