Прэм'ер-міністр Арменіі Овік Абрамян заклікае ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію вярнуцца ў канструктыўнае рэчышча і абмеркаваць хвалюючыя грамадскасць пытанні.

Як заявіў Абрамян у ходзе пасяджэння ўрада, блакуючы адну з найважнейшых магістраляў горада, праспект Баграмяна, дэманстранты не даб'юцца выніку.

Паводле яго слоў, урад гатовы абмеркаваць любое пытанне. «Замінаць свабоднаму перамяшчэнню грамадзян — азначае парушаць Канстытуцыю і законы. Я заклікаю арганізатараў разблакаваць вуліцу. Заклікаю іх вярнуцца ў канструктыўнае поле і абмеркаваць пытанні, якія хвалююць наша грамадства», — дадаў прэм'ер.

Абрамян адзначыў, што ў сувязі з шэрагам інцыдэнтаў у ходзе разгону акцыі пратэсту раніцу 23 чэрвеня ўжо вядзецца службовае расследаванне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?