Самыя тыражныя дзяржаўныя газеты маюць «інтэграцыйныя дадаткі». У «Советской Белоруссіі» гэта «Саюз: Беларусь-Расія». Фармальна, яны выдаюцца і для расійскай, і для беларускай аўдыторыі. Але ў рэальнасці служаць для прапаганды сярод беларусаў ідэі падпарадкавання Беларусі Расіі.
Напрыклад, «Саюз: Беларусь-Расія» — гэта супольны праект прэзідэнцкай «Советской Белоруссіі» і расійскай урадавай «Россійской газеты». Тыраж першай складае 400 тысяч экземпляраў. Тыраж другой — 151 тысячу. Такім чынам, у нашай краіне на кожныя 1000 жыхароў прыпадае 44 асобнікі выдання, а ў Расіі — толькі 1. Вось такая «роўнасць» у саюзе.
Шчодра фінансуюцца гэтыя «дадаткі», некаторыя беларускія газеты добра гэтым пажыўляюцца.
Непрыгожую справу робяць іх выдаўцы. Відаць, таму добрыя журналісты стараюцца ўхіліцца ад удзелу ў гэтых праектах. А тыя, каму «какая разніца», так і працуюць. У выніку і нараджаюцца загалоўкі і падзагалоўкі, як у нумары за 25 чэрвеня (на карцінцы вышэй).
