Прыйшоў час аднавіць поўнафарматнае супрацоўніцтва са Швецыяй, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 25 чэрвеня даверчыя граматы шведскага пасла Марціна Оберга. «Беларусь заўсёды выступала за ўзважаны, станоўчы і прагматычны дыялог з усімі краінамі».

Швецыя, адзначыў Лукашэнка, адыгрывае важную ролю ў рэгіянальных і субрэгіянальных працэсах на поўначы Еўропы. «Яе голас важка гучыць у Еўрасаюзе. Ды і мы ніколі не ўтойвалі, што нам ёсць чаму павучыцца ў Швецыі», — дадаў ён. 

Марцін Оберг з ліпеня 2013 года працаваў у Мінску ў рангу часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі, а ў канцы красавіка гэтага года быў прызначаны паслом. 

Як вядома, у жніўні 2012 года паміж Мінскам і Стакгольмам здарыўся дыпламатычны канфлікт. Прычынай стала рашэнне беларускіх уладаў не працягваць акрэдытацыю шведскаму паслу Стэфану Эрыксану, якога Мінск абвінаваціў у дэструктыўнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?