Выпускнікі Вайсковай акадэміі и вайсковых кафедраў святкуюць гэтымі днямі свае выпускныя. Маладыя афіцэры, хлопцы і дзяўчаты, атрымаўшы зорачкі лейтэнантаў, адзначаюць заканчэнне вучобы. Традыцыйна для пагулянак замаўляюцца шыкоўныя лімузіны і рэстаранныя праграмы. Адна з такіх груп святкавала свой выпускны ля музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.