Урад Расіі апублікаваў пералік тавараў з краін Захаду, у дачыненні да якіх яшчэ на год падоўжанае прадуктовае эмбарга. Спіс прадуктаў, якія трапілі пад санкцыі ў адказ, застаўся амаль нязменным.
Былі асцярогі, што ў спіс могуць трапіць кандытарскія вырабы, кветкі і рыбныя кансервы, але пакуль яны не ўвайшлі ў абноўлены пералік забароненай да ўвозу прадукцыі.
Пры гэтым урад Расіі забараніў увоз безлактозной малочнай прадукцыі. Выключэнне складаюць спецыялізаваныя прадукты для лячэбнага і прафілактычнага харчавання.
Акрамя гэтага, знята забарона на пастаўкі малявак фарэлі і малявак вустрыц і мідый.
Спіс краін, на якія распаўсюджваюцца контрсанкцыі Расіі, таксама застаўся ранейшым.
У жніўні 2014 Расія абмежавала на год імпарт харчовых тавараў з краін, якія ўвялі супраць яе санкцыі.
Пасля таго як стала вядома, што краіны ЕС і ЗША падаўжаюць санкцыі да канца студзеня 2016 года, расійскія ўлады вырашылі падоўжыць санкцыі ў адказ да 5 жніўня 2016 года.