Кацярына Нянашава трыццаць дзён насіла турэмную робу. У форме арыштанткі яна робіць звыклыя для любога масквіча рэчы — абедае ў кавярнях, ездзіць у метро, здае іспыты ва ўніверсітэце ці шпацыруе па парках. Актывістка такім чынам хоча прыцягнуць увагу да праблем сацыялізацыі жанчын, якія прайшлі праз турмы.

Тут і далей: фота з фэйсбука Кацярыны

Тут і далей: фота з фэйсбука Кацярыны

Сёння, на заканчэнне акцыі, Нянашава пагалілася на Краснай плошчы і была затрымана. Гэта ўжо другі раз, калі дзяўчына аказваецца ў паліцыі — 12 чэрвеня, у дзень Расіі, яна разам з Надзяй Талаконнікавай з Pussy Riot шыла «трыкалор», абедзве дзяўчыны былі ў робах.

За месяц Нянашава сутыкалася з абсалютна рознай рэакцыяй мінакоў — з ёй неахвотна размаўлялі, прыставалі альбо пыталіся, ці сапраўды арыштаваных адпускаюць на выходныя дадому. Агулам, такая акцыя паказала і жыхарам горада, і ёй самой, як цяжка грамадства гатовае прымаць людзей, якія адбывалі пакаранне. Прачытаць справаздачу з кожнага дня можна ў яе фэйсбуку.

bloknot.ru

bloknot.ru

У Расіі больш за 600 тысяч людзей утрымліваецца ў калоніях, з іх 8% — жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?